Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


/

Большасць амерыканцаў не згодная з заявай Трампа, што віна ў развязванні вайны ляжыць на Украіне. Пра гэта сведчаць звесткі апытання Reuters/IPSOS.

Проукраинская демонстрация в третью годовщину вторжения России в Украину, Нью -Йорк, США, 24 февраля 2025 года. Фото: Reuters
Праўкраінская дэманстрацыя ў трэцюю гадавіну ўварвання Расіі ва Украіну, Нью-Ёрк, ЗША, 24 лютага 2025 года. Фота: Reuters

Толькі 7% апытаных лічаць Украіну галоўнай вінаватай пачатку вайны. 70% заявілі, што віны Украіны ў тым, што пачалася вайна з Расіяй, няма. Пры гэтым і сярод рэспубліканцаў такіх большасць — 62%. Сярод дэмакратаў такі пункт гледжання падзяляе 81%.

23% не вызначыліся або адмовіліся адказваць, хто больш вінаваты ў пачатку вайны.

У апытваных таксама пацікавіліся, ці павінныя Злучаныя Штаты атрымаць долю ўкраінскіх карысных выкапняў за дапамогу Украіне, на чым настойвае Дональд Трамп. 50% рэспандэнтаў адказалі адмоўна, 46% з гэтым пагадзіліся. Сярод рэспубліканцаў тых, хто падтрымлівае гэтае сцверджанне Трампа, аказалася 73%.

Нагадаем, раней Трамп крытыкаваў Зяленскага за ягоную рэакцыю на праведзеныя ў Саудаўскай Аравіі перамовы паміж ЗША і Расіяй. Ён фактычна ўсклаў віну за пачатак вайны на Украіну, назваў Зяленскага дыктатарам, заявіўшы, што таму давярае ўсяго 4% украінцаў і краіне патрэбныя выбары.

Пазней ён адмовіўся ад сваіх словаў, заявіўшы, што «не можа паверыць, што такое казаў».