У Беларусі завяршылася лётна-тактычнае вучэнне з РФ
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сумеснае лётна-тактычнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі завершанае. Пра гэта паведаміла 2 лютага прэс-служба Мінабароны.

Су-25 ВВС Беларуси. Фото: Фото: Олег Некало, «Ваяр»
Су-25 ВПС Беларусі. Фота: Алег Някала, «Ваяр»

«Прадэманстраваная высокая зладжанасць у працы штабоў, а таксама ўпэўненыя сумесныя дзеянні беларускіх і расійскіх лётчыкаў. Авіяцыйным кампанентам рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) выкананы шырокі спектр практычных задач», — паведамілі ў Мінабароны.

У ведамстве падкрэслілі, што вучэнне «было скіраванае на забяспечанне бяспекі Саюзнай дзяржавы і насіла выключна абарончы характар».