Камандаванне УСУ заявіла пра яшчэ адзін знішчаны расійскі ваенны карабель
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Страткам УСУ паведаміў пра знішчэнне ў Чорным моры расійскага вялікага дэсантнага карабля «Цэзар Кунікаў».

Фото: Министерство обороны РФ
Расійскі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў». Фота: Міністэрства абароны РФ

У паведамленні гаворыцца, што аперацыя была праведзеная Узброенымі сіламі Украіны сумесна з падраздзяленнямі ГУР. У момант паражэння карабель знаходзіўся ў тэрытарыяльных водах Украіны ў раёне Алупкі.

У Галоўным упраўленні разведкі ўдакладнілі, што карабель быў патоплены ўдарнымі марскімі дронамі Magura V5. «Цэзар Кунікаў» атрымаў крытычныя прабоіны ў левым борце.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

«Цэзар Кунікаў» — вялікі дэсантны карабель праекта 775. Яго даўжыня — 112,5 м, шырыня — 15 м, асадка — 3,7 м. Экіпаж — 87 чалавек.

Нагадаем, у ноч на 26 снежня мінулага года УСУ нанеслі ўдар па порце акупаванай Феадосіі, камандуючы Паветранымі сіламі заявіў пра знішчэнне буйнога дэсантнага карабля «Новачаркаск».

Пазней амерыканская кампанія Maxar Technologies апублікавала спадарожнікавыя здымкі, якія пацвердзілі, што «Новачаркаск» затануў.

1 лютага ў ГУР паведамілі, што ў Крыме быў знішчаны ракетны катар «Іванавец» Чарнаморскага флоту РФ.

Як раней палічыў Bild па адкрытых крыніцах, Украіна патапіла пятую частку Чарнаморскага флоту Расіі. Першым стаў крэйсер «Масква».